Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея дасылае ў Сэул экспэртаў у справе інцыдэнту з караблём


Расея пасылае групу экспэртаў у Паўднёвую Карэю для вывучэньня вынікаў міжнароднага расьсьледаваньня патапленьня паўднёвакарэйскага вайсковага карабля.

Міжнародная камісія прыйшла да высновы, што паўднёвакарэйскі карвэт быў 26 сакавіка патоплены тарпэдай, запушчанай з паўночнакарэйскай субмарыны, у выніку чаго загінулі 46 маракоў. Пхэньян цьвердзіць, што Сэул сфальшаваў рэчавыя доказы ў гэтай справе.

У заяве Крамля гаворыцца, што прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў “лічыць надзвычай важным вызначыць дакладную прычыну пагібелі карабля і выявіць, хто асабіста адказны за гэты інцыдэнт”.
XS
SM
MD
LG