Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея скрытыкавала разьмяшчэньне ў Польшчы амэрыканскіх ракетаў


Міністэрства замежных справаў Расеі скрытыкавала сёньня разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетаў Patriot у Польшчы, заявіўшы, што гэты крок не паслужыць умацаваньню бясьпекі або даверу. У расейскай заяве, аднак, ня згадваюцца ніякія магчымыя крокі ў адказ.

Батарэя ракетаў “зямля-паветра”, разьлічаная на зьнішчэньне варожых ракетаў, была разьмешчаная ў панядзелак недалёка ад мяжы з Калінінградзкай вобласьцю.
XS
SM
MD
LG