Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан заклікае адказаць Пхэньяну


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заклікала сёньня міжнародную супольнасьць адказаць на інцыдэнт з паўднёвакарэйскім вайсковым караблём, у патапленьні якога незалежная камісія вінаваціць Паўночную Карэю.

Гілары Клінтан правяла ў Сэуле перамовы зь лідэрамі Паўднёвай Карэі з нагоды крызісу на Карэйскім паўвостраве. Яна заявіла, што патапленьне карабля патрабуе “моцнага, але ўзважанага адказу” і што Злучаныя Штаты будуць кансультавацца з Паўднёвай Карэяй і сябрамі Рады Бясьпекі ААН наконт належных дзеяньняў.

Тым часам намесьнік міністра замежных справаў Кітаю Чжан Чжыцьзюн сказаў, што Пэкін надалей вывучае інфармацыю аб інцыдэнце і што “дыялёг лепшы за канфрантацыю”.

Паўночная Карэя адмаўляе сваё дачыненьне да інцыдэнту і папярэджвае, што любыя спробы пакараць Пхэньян могуць прывесьці да вайны.
XS
SM
MD
LG