Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьмяшчэньне Patriot у Польшчы зручна для тылавікоў


Разьмяшчэньне амэрыканскіх ракетных комплексаў Patriot на тэрыторыі Польшчы паблізу расейскай мяжы абумоўлена зручнасьцю з пункту гледжаньня тылавога забесьпячэньня, заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША Элен Таўшэр.

"Ратацыя ракетаў Patriot у Польшчу ажыцьцяўляецца для правядзеньня падрыхтоўкі і навучаньня. Месцазнаходжаньне першага пункту ратацыі было вызначана па прычынах тылавога забесьпячэньня", – патлумачыла Таўшэр.

Раней сёньня, расейскае МЗС заявіла, што разьмяшчэнне комплексаў Patriot на тэрыторыі Польшчы не спрыяе ўмацаваньню бясьпекі і разьвіцьцю даверлівых адносінаў паміж краінамі.
XS
SM
MD
LG