Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ера Грэцыі палічылі за неплацельшчыка


Работнікі тэлекамунікацыйнай кампаніі Грэцыі сёньня пакінулі дом прэм'ер-міністра краіны Папандрэу без тэлефоннай сувязі, калі спрабавалі адключыць ад тэлефоннай лініі аднаго з неплацельшчыкаў.

Як патлумачылі ў кампаніі OTE, памылка была дапушчаная з-за таго, што тэлефонны нумар даўжніка амаль цалкам супадае з нумарам дома, дзе пражывае кіраўнік урада – розьніца ўсяго толькі ў адну лічбу.

Паколькі Грэцыя зараз перажывае цяжкі эканамічны крызіс, урад быў вымушаны зрэзаць дзяржслужачым зарплаты і падвысіць падаткі, з-за гэтага многія жыхары апынуліся ня ў стане аплачваць рахункі.

Пасьля таго, як кампанія OTE, 20% акцый якой знаходзіцца ва ўласнасьці дзяржавы, была паінфармаваная аб узьніклых праблемах, яе кіраўнік накіраваў прэм'ер-міністру ліст з тлумачэньнямі, а тэхнічным спэцыялістам было даручана неадкладна выправіць дапушчаную памылку.
XS
SM
MD
LG