Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мячэць побач з Ground Zero


Грамадзкая рада Нью-Ёрку ўхваліла плян будаўніцтва мячэці побач з так званай пляцоўкай Ground Zero, дзе знаходзіліся зьнішчаныя ў выніку тэрарыстычных атак вежы-двайняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру.

Рашэньне аб будаўніцтве было ўхваленае 29 галасамі, супраць выступіў адзін чалавек. Яшчэ 10 членаў грамадзкай рады гораду ўстрымаліся ад галасаваньня.

Ініцыятарам будаўніцтва мячэці ў 200 мэтрах ад пляцоўкі, дзе стаялі разбураныя 11 верасьня 2001 г. хмарачосы, зьяўляецца імам і вядомы ў ЗША прапагандыст ісламу Фэйзал Абдул Рауф. Менавіта ён раней набыў за 5 мільёнаў даляраў будынак пад мячэць непадалёк ад Ground Zero. Акрамя мячэці ён таксама плянуе ўзьвядзеньне 13-павярховага ісламскага культурнага цэнтра.

Па словах Рауфа, мячэць стане сымбалем непрыняцьця тэрарызму большасьцю мусульманаў. Мяркуецца, што мячэць будзе адкрытая 11 верасьня 2011 году, гэта значыць роўна праз 10 гадоў пасьля тэрактаў, у выніку якіх загінулі больш за тры тысячы чалавек. На будаўніцтва будзе выдаткавана 150 мільёнаў даляраў.

Актывісты зь ліку праціўнікаў будаўніцтва мячэці зьбіраюць у інтэрнэце подпісы пад пэтыцыяй з патрабаваньнем адмовіцца ад пабудовы рэлігійнага будынка. 6 чэрвеня ў Нью-Ёрку павінна адбыцца вулічная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва.
XS
SM
MD
LG