Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катынь: Сталін не вінаваты?


Расейскае праваабарончае таварыства “Мэмарыял” зьвярнулася да прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева з просьбай даручыць Генэральнай пракуратуры праверыць якасьць расьследаваньня катынскай крымінальнай справы.


Крымінальная справа аб масавых расстрэлах каля 22 тысячаў польскіх афіцэраў у катынскім лесе ў 1940 годзе была закрытая Галоўнай ваеннай пракуратурай у 2004 годзе. Праваабаронцы зьвярнулі ўвагу, што сярод вінаватых, па вэрсіі Галоўнай ваеннай пракуратуры, не было Сталіна. Вінаватымі пракуратура прызнала толькі некалькіх вышэйшых службовых асобаў НКВД, прычым кваліфікавала іх дзеяньні як “перавышэньне ўлады”.

У інтэрвію Свабодзе каардынатар польскіх праграмаў “Мэмарыялу” Аляксандар Гур’янаў заўважыў, што “апублікаванае рашэньне Палітбюро і ўсе дакумэнты, якія прадвызначылі гэтае рашэньне, усе падрыхтоўчыя дакумэнты. Апублікаваныя шматкроць за апошнія 18 гадоў. Апошні раз яны былі апублікаваныя на агульнадаступным сайце Фэдэральнага архіўнага агенцтва згодна з ўказаньнем прэзыдэнта. На гэтых дакумэнтах маюцца подпісы Сталіна, Варашылава, Молатава, Мікаяна і адзнакі аб галасаваньні “за” Калініна і Кагановіча. Гэтыя подпісы і самі дакумэнты пацьвярджаюць, што асноўнымі ўдзельнікамі гэтага злачынства – уласна, і яго арганізатарамі, -- былі гэтыя людзі, якія і распарадзіліся расстраляць польскіх грамадзян без усялякага суду і прад’яўленьня абвінавачваньня.... Мы лічым, што неабходна, каб ў ліку абвінавачаных зьявіліся галоўныя вінаватыя. У сувязі з гэтым была б скасаваная і гэтая зьдзеклівая кваліфікацыя -- “перавышэньне ўлады”. Бо спасылаючыся на гэтую кваліфікацыю, пракуратура сьцьвярджае, што гэта крымінальнае злачынства і да яго прымяняецца тэрмін даўніны. А аднаўленьне расьследаваньня абсалютна неабходна... Зараз пракуратура заяўляе, што немагчыма рэабілітаваць канкрэтных ваеннапалонных, расстраляных у Катыні і ў іншых месцах – паколькі нібыта не захаваліся дакумэнты, якія дазваляюць сьведчыць, што менавіта дадзеная асоба была тады расстраляная. Гэта не адпавядае сапраўднасьці. Такія дакумэнты захаваліся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG