Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад заклікаў падтрымаць дамоўленасьці па ўрану


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад сёньня заклікаў Расею ды ЗША падтрымаць трохбаковыя дамоўленасьці аб абмене ўрану, дасягнутыя Тэгеранам.

Дамоўленасьць аб абмене ўрану была дасягнута 17 траўня на сустрэчы ў Тэгеране паміж Іранам, Турцыяй і Бразыліяй. Абмен, згодна з дакумэнтам, будзе ажыцьцяўляцца на турэцкай тэрыторыі. У рамках пагадненьня Іран гатовы адправіць у Турцыю 1,2 тоны свайго нізкаўзбагачанага ўрану, каб атрымаць наўзамен 120 кіляграмаў узбагачанага да 20% ядзернага паліва.

Іранскі прэзыдэнт таксама назваў магчымую падтрымку Расеяй санкцый супраць Тэгерану, якія былі прапанаваныя ЗША і зараз абмяркоўваюцца ў Радзе бясьпекі ААН, непрымальнай.
XS
SM
MD
LG