Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць бездаглядных у Расеі як пры Дзяржынскім


Паводле ацэнкі МУС РФ, у Расеі назіраецца рост бездаглядных дзяцей. Сёньня такіх дзяцей 2,17 адсоткі, – паведаміла кіраўніца камісіі Грамадзкай палаты па сацыяльных пытаньнях і дэмаграфічнай палітыцы РФ Алена Нікалаева. "Нават пасьля Вялікай Айчыннай вайны такога не было. Такой колькасьцю бездаглядных мы маглі "пахваліцца" толькі пасьля грамадзянскай вайны", – адзначыла яна.

Нікалаева паведаміла таксама, што зараз у Расеі штогод зьяўляецца 115-120 тыс. сіротаў, а 40 адсоткаў дзяцей выхоўваюцца ў няпоўных сем'ях.
XS
SM
MD
LG