Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі дыплямат: “Бакіева ў нашай краіне няма”


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Амбасада Турэччыны ў Кіргізстане абвергла інфармацыю Інтэрфакса адносна таго, што зрынуты прэзыдэнт Курманбек Бакіеў зьехаў зь Менску на курорт у Анталію.

Гэтая інфармацыя выклікала пратэсты ў Бішкеку. Ля турэцкай амбасады ў кіргіскай сталіцы зранку 26 траўня прайшла дэманстрацыя, удзельнікі якой патрабавалі ад турэцкіх уладаў экстрадыцыі Бакіева.

Адна з членаў грамадзкага аб’яднаньня “Мэкен шэітэры” Марал Біанкі заявіла, што “калі высьветліцца, што Курманбэк Бакіеў знаходзіцца на тэрыторыі Турэччыны, але ўлады гэтай краіны хаваюць такі факт, мы будзем дамагацца разрыву дыпляматычных адносінаў паміж нашымі краінамі”.

Кіргіскія СМІ паведамляюць, што да дэманстрантаў выйшаў першы намесьнік амбасадара Берк Эжэ.

“Ад імя ўсяго турэцкага народа мы спачуваем вам. Учора мы з кіргізскіх СМІ даведаліся пра тое, што Курманбэк Бакіеў вылецеў з Беларусі ў Турэччыну. Я афіцыйна заяўляю, што яго на тэрыторыі нашай краіны няма. Незразумела, чаму такую інфармацыю распаўсюджваюць беларускія СМІ. Мы з павагай ставімся да вашай мірнай акцыі. – заявіў прысутным Бэрк Эжэ.”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG