Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дубскі: Увесь час я адчуваў моцную падтрымку людзей з волі


На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Арцёмам Дубскім. 25 траўня актывіст "Маладога фронту" Арцём Дубскі быў вызвалены з магілёўскай папраўчай калёніі № 19.

За дзесяць месяцаў зьняволеньня Арцём схуднеў на восем кіляграмаў.

Арцём Дубскі — адзін з асуджаных у так званай "справе 14-ці" за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. У красавіку 2008 году суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў Арцёма Дубскага, Андрэя Кіма, Міхася Пашкевіча, Міхаіла Крывава, Уладзімера Сяргеева, Антона Койпіша, Тацяну Цішкевіч, Алеся Стральцова, Аляксея Бондара і Аляксандара Чарнышова абмежаваньнем волі. Арцём Дубскі цягам году адбываў зьняволеньне за парушэньне парадку адбыцьця пакараньня.

Арцём Дубскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1987 г. у Асіповічах. Вучыўся ў сярэдняй школе, пасьля скончыў асіповіцкі прафэсійны ліцэй. З 2006 году сябра Маладога Фронту. У 2007 годзе ўзначаліў Асіповіцкую суполку, а з 2008 каардынатар рэгіянальных структур Магілёўскай вобласьці. За актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе арыштаў і штрафаў. 10 студзеня 2008 году Арцём выступіў на мітынгу прадпрымальнікаў у Менску з патрабаваньнем адмяніць Указ прэзыдэнта, які забараняў прадпрымальнікам наймаць на працу асобаў, што не зьяўляюцца іхнімі сваякамі. Быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і арыштаваны на 15 сутак. Пазьней быў асуджаны ў "справе 14-ці" да двух гадоў абмежаваньня волі.

Падчас знаходжаньня ў калёніі, узнагароджаны прэміяй "Хартыі-97" "за абарону правоў чалавека". Праваабарончыя арганізацыі "Human rights watch" i Amnesty international" прызналі яго вязьням сумленьня.

Адказы Арцёма Дубскага на пытаньні наведнікаў сайту чытаць ТУТ.
XS
SM
MD
LG