Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Мэмарыял" просіць пераправерыць "катынскую" справу


Расейскае праваабарончае таварыства "Мэмарыял" зьвярнулася да прэзыдэнта краіны Дзмітрыя Мядзьведзева з просьбай даручыць генэральнай пракуратуры праверыць якасьць расьсьледаваньня так званай "катынскай" крымінальнай справы.

Справа аб масавых расстрэлах каля 22 тысяч польскіх грамадзян у Катынскім лесе ў 1940 годзе была закрытая Галоўнай ваеннай пракуратурай у 2004-м.

Як паведамілі Радыё Свабода праваабаронцы, якія падпісалі зварот да расейскага прэзыдэнта, сьледзтва ня вывучыла ўсе наяўныя доказы і не выканала адну са сваіх асноўных задачаў – высьветліць асобы ўсіх пацярпелых і ўдзельнікаў злачынства, а таксама даць юрыдычную кваліфікацыю дзеяньняў апошніх.
XS
SM
MD
LG