Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ямайцы забіта 60 чалавек


На Ямайцы, па ўдакладненых дадзеных, колькасьць ахвяраў сутыкненьняў сілаў бясьпекі з узброенымі прыхільнікамі наркабарона Крыстафера Коука ўзрасла да 60 чалавек.

Большасць з іх – мірныя жыхары. Ёсьць страты таксама з боку ваенных і паліцэйскіх.

Затрыманыя звыш двухсот чалавек. У шэрагу раёнаў сталіцы краіны – горада Кінгстан уведзена надзвычайнае становішча. Як паведаміў прэм'ер-міністар Ямайкі Брус Голдзінг, мэта спэцапэрацыі – захапіць Коука, выдачы якога патрабуюць ЗША, абвінавачваючы яго ў кантрабандзе наркотыкаў і зброі

Месцазнаходжаньне Коука пакуль не ўстаноўлена.
XS
SM
MD
LG