Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 12.15 журналістку выклікае супрацоўнік Управы ўправы ўнутраных справаў Гомелю Аляксандар Пусеў. Ён плянуе азнаёміць Халіп з вынікамі экспэртызы сканфіскаванага ў яе кампутара.


19 траўня ў міліцыю вынікалі шэф-рэдактара "Народна волі" Сьвятлану Калінкіну, журналістку "НВ" Марыну Коктыш і журналістку Натальлю Радзіну.

Журналісткам не вярнулі кампутары, якія забралі падчас ператрусу ў рамках крымінальнай справы, распачатай сьледзтвам за паклёп на старшыню Гомельскага ЎКДБ Івана Каржа.

16 сакавіка на кватэрах Калінкінай, Коктыш, Халіп і Радзінай супрацоўнікі МУС правялі ператрусы і забралі ўсе носьбіты інфармацыі.

Крымінальную справу распачалі 31 сьнежня 2009 г. Падставай сталі публікацыі лістоў ад сваякоў пакараных у "паляўнічай справе".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG