Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адключаюць электрычнасьць


Кампанія "Кіеўэнэрга" адключыла ў аўторак увечары асьвятленьне сямі вуліцаў у цэнтры ўкраінскай сталіцы, паведамляе газэта "Ўкраінская праўда". Уначы пачаліся працы па адключэньні шэрагу трамвайных і тралейбусных лініяў.

Кампанія патлумачыла свой крок празьмерна пратэрмінаванай запазычанасьцю камунальных службаў гораду. Прэсавая служба "Кіеўэнэрга" паведаміла, што на працягу месяца будуць адключаныя ўсе буйныя даўжнікі.

Паведамляецца, што агульная запазычанасьць гораду за электрычнасьць складае больш за 100 мільёнаў даляраў. Найбольшыя сумы вінныя "Кіеўводаканал", Мэтрапалітэн, служба гарадзкога асьвятленьня і служба транспарту.

"Кіеўэнэрга" нагадвае, што згаданыя прадпрыемствы мелі да 25 траўня расплаціцца за цяперашняе спажываньне і падаць на ўзгадненьне графікі пагашэньня запазычанасьці за папярэднія пэрыяды.
XS
SM
MD
LG