Лінкі ўнівэрсальнага доступу

British Petroleum ізноў спрабуе спыніць выцек нафты


Брытанскі нафтавы канцэрн British Petroleum адновіць сёньня спробы спыніць выцек нафты са сьвідравіны на дне Мэксыканскай затокі.

Гэтым разам туды зальюць раствор цэмэнту спэцыяльнай формулы, якая забясьпечвае надзвычайную "вязкасьць". Працэс будзе трансьлявацца ў прамым эфіры. Кампанія ацаніла шанцы на посьпех гэтай сваёй спробы ў 60-70%.

Раней British Petroleum паабяцала ахвяраваць паў-мільярда даляраў на вывучэньне экалягічных наступстваў аварыі на сваёй нафтавай плятформе.
XS
SM
MD
LG