Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр камуністаў Кіргізстану падпісаў праект Канстытуцыі з турмы


Лідэр Партыі камуністаў Кіргізстану Ісхак Масаліеў падпісаў праект Канстытуцыі. Дакумэнт быў прывезены яму для падпісаньня ў СІЗА, дзе ён утрымліваецца па падазрэньні ў арганізацыі забурэньняў. Масаліеў зьяўляецца адным з чальцоў Канстытуцыйнай рады пры Часовым урадзе.

Ісхак Масаліеў быў затрыманы ў аэрапорце Манас 12 траўня і памешчаны на два месяцы ў СІЗА на час расьсьледаваньня ягонай датычнасьці да прабакіеўскіх пратэстаў на поўдні Кiргізстану.

У красавіку сёлета лідэр камуністаў быў абраны сьпікерам парлямэнту. Пасьля гэтага ён заявіў, што не прызнае легітымнасьці Часовага ўраду і адстаўкі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Масаліеў спасылаецца на дзейную Канстытуцыю краіны, паводле якой адстаўку прэзыдэнта можа прыняць толькі парлямэнт. Паўнамоцтвы кіраўніка краіны, у гэтым выпадку, маюць перайсьці да сьпікера.
XS
SM
MD
LG