Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон адкладае санкцыі супраць Ірану


Кангрэс Злучаных Штатаў адкладзе разгляд пытаньне аб двухбаковых санкцыях супраць Ірану да канца чэрвеня. Прадстаўнікі абедзьвюх палатаў парлямэнту заявілі, што амэрыканскія заканадаўцы сьпярша дачакаюцца міжнародных санкцыяў.

Чакаецца, што Рада бясьпекі ААН увядзе чацьверты раўнд міжнародных санкцыяў на працягу найбліжэйшых тыдняў.

Прэм'ер міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэрон назваў раней дамову аб абмене ядзерным палівам паміж Іранам і Турэччынай – празрыстай хітрасьцю, якая мае на мэце стварэньне ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG