Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Захад бачыць "празрыстую хітрасьць" іранскіх плянаў


Брытанскі прэм’ер Дэйвід Кэмэрон сёньня заявіў, што Захад павінен узмацніць ціск на Іран таму што “усе сьведчаньні сыходзяцца ў адным – што Іран мае намер стварыць ядзерную зброю.” Заява Кэмэрона прагучала рэхам ранейшай заявы дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, якая сёньня назвала плян паліўнага абмену Ірану з Турцыяй і Бразіліяй “празрыстай хітрасьцю”.

Тыдзень таму Іран падпісаў пагадненьне з Турцыяй і Бразыліяй аб абмене свайго нізкаўзбагачанага ўрану на матэрыялы з больш высокім узроўнем узбагачэньня. На наступны дзень пасьля абвяшчэньня пра гэта пагадненьне Злучаныя Штаты апублікавалі праект рэзалюцыі чацьвёртага раунда санкцыяў ААН адносна Ірану.
XS
SM
MD
LG