Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Украіне зноў насьпявае "моўнае пытаньне"


Украінская прапрэзыдэнцкая Партыя рэгіёнаў плянуе ў бліжэйшыя дні ўнесьці ў парлямэнт законапраект пра базавыя мовы ва Украіне з тым, каб Вярхоўная Рада пасьпела яго ўхваліць яшчэ да завяршэньня цяперашняй сэсіі. Пра гэта заявіў сёньня член фракцыі Партыі рэгіёнаў Вадзім Калесьнічэнка. Паводле Калесьнічэнкі, пасьля ўхваленьня такога закону, рэгіянальныя супольнасьці змогуць выкарыстоўваць сваю родную мову практычна ва ўсіх сфэрах жыцьця, “як гэта прадбачваецца эўрапейскай Хартыяй рэгіянальных моў і дзейным, але застарэлым законам Украіны аб мовах».

Закон аб мовах ва Украіне быў прыняты ў 1989 годзе. Паводле канстытуцыі, адзінай дзяржаўнай мовай у краіне з’яўляецца ўкраінская. У свой час, уступаючы ў Раду Эўропы, Украіна ўзяла на сябе абавязкі прыняць эўрапейскуюХартыю рэгіянальных моваў. Гэта скарыстаў яшчэ прэзыдэнт Кучма, пачынаючы сваю другую выбарчую кампанію і падаў Хартыю на ратыфікацыю ў парлямэнт. Палітолягі адзначаюць, што гэта была спэкуляцыя на моўным пытаньні і не зусім дакладнае прымяненьне згаданай Хартыі, мэта якой – абарона перадусім зьнікаючых моваў меншасьцяў. Нягледзячы на тое, што руская мова не знаходзіцца ва Украіне ў такім становішчы, Хартыя выкарыстоўваецца для падвышэньня ўзроўню рускай мовы.

XS
SM
MD
LG