Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатар фіктыўных нямецка-беларускіх шлюбаў асуджаны


41-гадовы жыхар нямецкага Бохуму асуджаны мясцовым судом прысяжных на адзін год пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам за пасярэдніцтва ў некалькіх фіктыўных шлюбах паміж немцамі і беларускімі грамадзянкамі. Акрамя таго, ён аштрафаваны на 20 тысяч эўра.


Шлюбныя афэры немец ажыцьцяўляў у пэрыяд з 2005 па 2008 г. Мужчына ўсталёўваў кантакты зь беларускамі, якія жадалі атрымаць права на пражываньне ў Нямеччыне. За кожны шлюб пасярэднік атрымліваў ад іх па 4000—5000 эўра. На судовым разборы абвінавачаны прызнаў сваю віну.

Мяркуюць, што асуджаны мусіць мець саўдзельніка.

Вядома, што пасьля рэгістрацыі шлюбу беларускі працавалі прастытуткамі ў Бохуме і яго навакольлі. Даказаць, што гэта было вядома пасярэдніку ад самога пачатку, не ўдалося.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG