Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына супраць двайнога грамадзянства


Парлямэнт Славаччыны сёньня выказаў занепакоенасьць у сувязі з плянамі Вугоршчыны спрасьціць сваім суродзічам у замежжы атрыманьне двайнога грамадзянства. На думку славацкага парлямэнту, гэта не адпавядае міжнароднаму праву. Аднак дэпутаты вугорскага паходжаньня , якія з гэтым нязгодныя, у знак пратэсту паведамілі ў славацкім парлямэнце, што маюць намеры ў будучым падаць заявы на двайное грамадзянства.

Браціслава бачыць у меркаваных зьменах вугорскага заканадаўства істотную праблему, бо ў краіне значная частка папуляцыі мае вугорскія карані. Славаччына таксама зьвяртае ўвагу на тое, што з боку Народнага парлямэнту Вугоршчыны рыхтуецца аднабаковы крок без кансультацыяў з суседзямі.

Унесьці зьмену ў вугорскі закон пра грамадзянства такім чынам, каб для яго атрыманьня не была б абавязковай умова пастаяннага пражываньня ў краіне, прапанавала партыя Fidesz - пераможца красавіцкіх парлямэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG