Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны начальнік управы Менгарвыканкаму



Пра арышт начальніка ўправы жыльлёвай палітыкі Менгарвыканкаму Мікалая Кома Інтэрфаксу паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Паводле ўправы папярэдняга расьсьледаваньня, чыноўніку выстаўленае абвінавачаньне ў тым, што ён шмат разоў атрымліваў хабар, злоўжываў службовым становішчам ды зьдзяйсьняў іншыя злачынствы.


Менскія чыноўнікі розных узроўняў часта трапляюцца на хабары. Год таму ў Менску быў арыштаваны былы кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну сталіцы Міхаіл Цыган. У справе Цыгана, якога гэтымі днямі судзяць у Менскім абласным судзе, у якасьці хабару фігуруюць ня толькі грошы, але таксама каўбаса і пампэрсы.

Рэкордны хабар у 4 мільёны даляраў чыноўнікам фігураваў у крымінальнай справе, якую год таму разглядаў суд Цэнтральнага раёну Менску. Двое грамадзян былі асуджаныя на 5 гадоў зьняволеньня кожны за спробы падкупіць менскіх гарадзкіх і абласных чыноўнікаў, каб атрымаць дазвол на будаўніцтва. Адметна, што тыя, каму прызначаліся такія вялікія грошы, так і ня селі на лаву падсудных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG