Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Стыль кіраваньня ў Беларусі вельмі адрозьніваецца ад стандартаў Эўропы”


Адна з мэтаў, якія ставіць перад сабой украінская дыпляматыя ў дачыненьні да Эўрапейскага Зьвязу — бязьвізавы рэжым для грамадзян сваёй краіны. У гэтай сувязі камісар Эўразьвязу ў справах пашырэньня Стэфан Фюле заявіў, што Брусэль спадзяецца прапанаваць Украіне пераход на бязьвізавы рэжым. Калі такое можа здарыцца ў выпадку зь Беларусьсю? Хто вінаваты, што беларусам так цяжка атрымаць шэнгенскую візу?



Спадар: «Сытуацыя вінаватая. Тая ж Расея мае праблемы зь візамі, але яны працуюць у патрэбным кірунку. Тая ж Турцыя, Сэрбія мае бязьвізавы рэжым, і я думаю, што наш урад таксама будзе працаваць. Калі мы будзем ісьці на збліжэньне з Эўропай, то і яна будзе адэкватна рэагаваць».

Юнак: «Я думаю, што ў бліжэйшыя пяць гадоў мы гэтага не пабачым. Бо ў палітыкаў свае прымхі, яны бясконца будуць выстаўляць адзін аднаму розныя патрабаваньні. Не дамовяцца яны, і ўсё, бліжэйшым часам. А на большае я загадваць не бяруся — мала што…»

Спадар: «Я думаю, што асабліва вінаватых мы ня знойдзем. Трэба, каб Эўразьвяз пайшоў нам насустрач. Трэба, каб яны да нас і мы да іх маглі свабодна езьдзіць».

Спадарыня: «Для гэтага трэба прэзыдэнта іншага мець».

Юнак: «Магчыма, калі ўлада зьменіцца — ня ладзіцца ў іх з Лукашэнкам».

Юнак: «Я думаю, што калі б Эўропа жадала насамрэч наблізіць беларусаў да сябе, то найлепшым было б адмяніць гэтыя візы альбо зрабіць іх атрыманьне зь мінімальнымі цяжкасьцямі».

Спадарыня: «Такую сытуацыю нельга стварыць — яна павінна ўзьнікнуць сама. Калі краіна будзе да гэтага гатовая, тады пытаньне і будзе вырашана».

Спадарыня: «Гэта было б вельмі добра. Бо я часта бываю ў Эўропе, а сама жыву ў Гомелі. І вось мне даводзіцца прыяжджаць у Менск, траціць грошы на дарогу, і яшчэ ня факт, што атрымаю гэтую візу. Калі б так сталася ў бліжэйшыя год-два, то было б вельмі добра».

Спадар: «Хацелася б бязьвізавай прасторы, бо гэта спрасьціла б і бізнэс і, магчыма, палепшыла б магчымасьці беларусаў у сэнсе адпачынку. А чаму гэтага няма? Сьлізкае пытаньне…»

Спадарыня: «Абсалютна ня ведаю, калі гэта будзе. А чаму няма — зразумела. Бо да нас кепскае стаўленьне ў Эўропе з-за стылю кіраваньня ў нашай краіне, які вельмі адрозьніваецца ад стандартаў Эўропы».
XS
SM
MD
LG