Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі 28 і 29 траўня пройдуць датэрміновыя выбары ў ніжнюю палату парлямэнту. Назіральнікі лічаць, што ў склад парлямэнту будуць абраныя прадстаўнікі некалькіх новаўтвораных партыяў. Іх шанцы на абраньне павялічыла становішча ў вядучых партыях.


Так, найбуйнейшую правую партыю. Грамадзянска-дэмакратычную, пакінуў яе лідэр, былы прэм’ер-міністар Мірэк Тапалянэк. Са сьпісу сацыял-дэмакратычнай партыі выкрэсьлены былы сьпікер парлямэнту Міраслаў Влчэк. Катаклізмаў удалося пазьбегчы толькі камуністам – Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі з году ў год атрымлівае аднолькавую колькасьць галасоў выбаршчыкаў – 14%.

Як заявіў у інтэрвію Аляксандры Вагнэр палітоляг Міхал Цім, “Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі не разглядаецца іншымі партыямі як дэмакратычная палітычная сіла. Па гэтай прычыне яе кааліцыйны патэнцыял зводзіцца практычна да нуля, зь ёй ніхто не жадае блякавацца”.

Сярод палітычных арганізацыяў, якія могуць пераадолець пяціадсоткавы бар’ер і патрапіць у парлямэнт, аглядальнікі называюць “Топ 09”, якую ўзначальвае былы міністар замежных спраў Карэл Шварцэнбэрг. Набывае папулярнасьць і “Партыя грамадзянскіх правоў” на чале з былым прэм’ер-міністрам Мілашам Зэманам.

Палітоляг Міхал Цім тлумачыць папулярнасьць новаўтвораных партый тым, што “чэхам надакучыла палітыка. Іх не задавальняюць цяперашнія лідэры буйных партый, якія ўвесь час навідавоку”.
XS
SM
MD
LG