Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанская каралева абвясьціла праграму новага ўраду


Сёньня каралева Вялікабрытаніі Лізавета II выступіла з троннай прамовай перад адкрыцьцём чарговай парлямэнцкай сэсіі. Каралева пералічыла 22 законапраекты новага кааліцыйнага ўраду.

Заяўленая палітычная праграма стала адлюстраваньнем кампрамісу, дасягнутага кансэрватарамі і лібэрал-дэмакратамі падчас перамоваў аб падзеле ўлады.

Першым і самым важным пунктам, згаданым каралевай, стала скарачэньне бюджэтнага дэфіцыту і меры па замацаваньні выхаду з рэцэсіі.

У якасьці мераў для скарачэньня бюджэтных выдаткаў было прапанавана зьмяніць сыстэму сацыяльных выплатаў і ўвесьці санкцыі супраць беспрацоўных, якія адмаўляюцца ад прапанаваных вакансій.

Асноўныя меры ўключаюць у сябе адмену сыстэмы пасьведчаньняў асобы і адмову ад новага пакаленьня біямэтрычных пашпартоў, а таксама законапраект, які рэгулюе выкарыстаньне праваахоўнымі органамі ўзораў ДНК і ўстаноўку камэраў вонкавага назіраньня. Новыя ўлады сьцьвярджаюць, што такім чынам можна паслабіць умяшаньне дзяржавы ў прыватнае жыцьцё і абараніць грамадзянскія свабоды.

Асобную ўвагу каралева надала законапраекту аб увядзеньні ліміту на колькасьць імігрантаў з-за межаў Эўразьвязу. Пляны па скарачэньні іміграцыі былі адным з найважнейшых пунктаў перадвыбарнай праграмы кансэрватараў.
XS
SM
MD
LG