Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратку Младзіча будуць і надалей шукаць


Сям'я былога генэрала басьнійскіх сэрбаў Раткі Младзіча рыхтуе афіцыйны зварот да судовых органаў Сэрбіі з просьбай абвесьціць яго памерлым.

Генэрал Младзіч ужо 15 гадоў вышукваецца Міжнародным трыбуналам у Гаазе, які абвінавачвае яго ў вайсковых злачынствах, у тым ліку – у генацыдзе мусульманскага насельніцтва ў горадзе Срэбраніца.

Кіраўнік Нацыянальнай рады Сэрбіі па супрацоўніцтве з Міжнародным трыбуналам Расім Ляіч заявіў, што, нават калі сям'я Младзіча падасьць зыск, пошукі генэрала ня спыняцца.
XS
SM
MD
LG