Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Тата начальнік, а дзеці займаюцца камэрцыяй"


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

"Найбольш карумпаванай сфэрай дзейнасьці для сельскіх выканкамаў стала разьмеркаваньне зямлі",-- заявіў А. Лукашэнка на нарадзе з актывам Менскай вобласьці.


"Ну а Менскі раён і адпаведныя злачныя месцы ўзятыя мною пад самы сур'ёзны кантроль. Там могуць дапускацца неправамерныя дзеяньні".

А. Лукашэнка раскрытыкаваў Менскую вобласьць за "кругавую паруку, сямейнасьць і кумаўство",-- паведамляе БелТА. Дасталося і гарадзенскім начальнікам, адпраўленым у адстаўку.

"Калі вы хочаце, каб вашыя дзеці, родныя і блізкія дзесьці вас падтрымалі і прынесьлі дзяржаве нейкую карысьць, калі ласка – у дзяржаўную структура, на пасаду. Хай пакажуць сябе. Але калі тата начальнік, а дзеці займаюцца камэрцыяй, як гэта было ў нас у Гарадзенскай вобласьці,-- усё гэта заразьлівы прыклад для іншых чыноўнікаў".

А. Лукашэнка на мінулым тыдні памяняў кіраўнікоў сваёй вэртыкалі ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG