Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пад заклад вызвалены рэжысэр


У Іране вызвалены пад заклад вядомы рэжысэр Джафар Панахі, які больш за тыдзень таму аб'явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго арышту.

Памер закладу склаў каля 200 тыс. даляраў. Па дадзеных інфармацыйнага агенцтва IRNA, справа Панахі будзе перададзеная на разгляд рэвалюцыйнага суду, у кампэтэнцыю якога ўваходзяць злачынствы супраць дзяржавы.

Панахі – ляўрэат шматлікіх міжнародных кінапрэмій – быў арыштаваны ў сакавіку разам з жонкай і дачкой, якіх пасьля былі вызваленыя.

Падчас леташніх прэзыдэнцкіх выбараў, вынікі якіх справакавалі масавыя антыўрадавыя выступы, рэжысэр адкрыта падтрымаў апазыцыйнага лідэра Мірхасэйна Мусаві.
XS
SM
MD
LG