Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разам з пілётамі Ту-154 быў генэрал


Польшча пацьвердзіла, што ў кабіне пілётаў самалёта Ту-154 Леха Качынскага ў момант катастрофы знаходзіўся камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Польшчы Анджэй Бласік.

З такой заявай у эфіры польскага тэлеканала ТVN-24 выступіў кіраўнік дзяржаўнай камісіі па расьсьледаваньні авіякатастрофы Эдмунд Кліх. Па яго словах, генэрал Бласік зайшоў у кабіну пілётаў за некалькі хвілінаў да катастрофы і знаходзіўся там "да трагічнага канца". Кліх адмовіўся спэкуляваць на тэму таго, што галоўнакамандуючы ВПС мог аказваць ціск на экіпаж, але прызнаў, што зьяўленьне высокапастаўленага начальніка ў кабіне пілётаў было вельмі незвычайнай сытуацыяй.
XS
SM
MD
LG