Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выступае за ратацыю кіраўнікоў. Апрача сябе


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

"Ратацыя кіроўных кадраў, умацаваньне цэнтральнага і рэгіянальных зьвёнаў вэртыкалі ўлады – гэта важнейшыя пытаньні для мяне як прэзыдэнта",-- заявіў А. Лукашэнка, прадстаўляючы на паседжаньні актыву Менскай вобласьці новага старшыню Менскага аблвыканкама Барыса Батуру.

Паводле ягоных словаў, апошнія кадравыя зьмены вызначаюцца не палітыкай і перадвыбарчай кампаніяй, а выключна эканамічнымі меркаваньнямі.

"З разьвіцьцём дзяржавы павінен ісьці нармальны і натуральны працэс станаўленьня і ўдасканаленьня кадравага патэнцыялу краіны, застой тут непрымальны, ён можа прывесьці да стагнацыі, рэгрэсу і адкату назад",-- цытуе А. Лукашэнку "Інтэрфакс".

Сам Лукашэнка зьяўляецца кіраўніком дзяржавы амаль 16 гадоў і зьбіраецца вылучацца на будучых прэзыдэнцкіх выбарах 2011 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG