Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэм'ер Тайлянду абвінавачаны ў тэрарызьме


Крымінальны суд Тайлянду выдаў па запыце Дэпартамэнту адмысловых расьсьледаваньняў ордэр на арышт былога прэм'ера Таксіна Чынавата па абвінавачваньні ў тэрарызьме. Чынавата зараз знаходзіцца ў эміграцыі.

"Зараз, калі Таксіну Чынавату прад'яўленае абвінавачваньне ў тэрарызьме, Тайлянду будзе лягчэй дамагчыся яго экстрадыцыі", – заявіў кіраўнік ураду Апхісіт Вэтчачыва.

Былы прэм'ер, які атрымаў у 2001 годзе беспрэцэдэнтную ў гісторыі краіны перамогу на выбарах і затым абраны на другі тэрмін, у верасьні 2006 году быў скінуты ваенным пераваротам.

У 2007 годзе Вярхоўны суд Тайлянду завочна прысудзіў Чынавату да двух гадоў пазбаўленьня волі за "інсайдэрскую" зьдзелку зь нерухомасьцю, якую ажыцьцявіла яго жонка ў пэрыяд яго прэм'ерскіх паўнамоцтваў.
XS
SM
MD
LG