Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе вайна на Карэйскім паўвостраве?


Памежны пост у дэмілітарызаванай зоне
Памежны пост у дэмілітарызаванай зоне
Абедзьве Карэі, Паўночная і Паўднёвая, узмацнілі ваенную рыторыку пасьля таго, як Сэул абвінаваціў Пхэньян у затапленьні аднаго са сваіх караблёў.

Ці гэты канфлікт можа прывесьці да поўнамаштабнай вайны на паўвостраве?

Большасьць аналітыкаў лічыць, што вайны ня будзе, калі яе не пачне Сэул. Пхэньян, аргумэнтуюць аналітыкі, такой вайны не пачне, бо добра ўсьведамляе, што яго ўзбраеньне і вайсковая тэхніка значна менш дасканалыя, чым узбраеньне і вайсковая тэхніка Паўднёвай Карэі, а таму тут ні на што акрамя безумоўнай і хуткай паразы рэжыму Кім Чэн Іра нельга разьлічваць. Са свайго боку Сэул баіцца, што нават кароткая і пераможная вайна з Паўночнай Карэяй можа напужаць інвэстараў і прынесьці вялізныя эканамічныя страты краіне.

Што можа паўплываць на абвастрэньне канфлікту паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі?

Паўднёвая Карэя заявіла аб узнаўленьні радыёперадачаў на Паўночную Карэю праз гукаўзмацняльнікі ўздоўж мяжы. Пхэньян папярэдзіў, што адкрые агонь па такіх гукаўзмацняльніках, калі яны будуць пастаўленыя. Такое разьвіцьцё падзеяў магло б давесьці да абмену агнём з абодвух бакоў і шырэйшага ваеннага канфлікту. Другім элемэнтам рызыкі зьяўляецца прысутнасьць амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Паўднёвай Карэі ў колькасьці 28 тысяч чалавек.

Прэзыдэнт Барак Абама выразна падтрымаў Сэул у цяперашнім супрацьстаяньні і выслаў у Сэўл амэрыканскіх генэралаў, каб яны дапамаглі паўднёвакарэйскім вайскоўцам "прадухіліць будучую агрэсію". Узмацненьне амэрыканскай вайсковай прысутнасьці на паўвостраве магло б быць успрынятае Пхэньянам як знак непазьбежнай атакі з поўдня, а таму цяперашняя напружанасьць магла б хутка ператварыцца ў гарачы канфлікт.

Чаму Кім Чэн Іру важна падтрымліваць напружанасьць у дачыненьнях з Сэулам?

Паўднёвакарэйскі ўрад заяўляе, што затапленьне карвэта "Cheonan" у сакавіку паўночнакарэйскай падводнай лодкай было актам помсты з боку Пхэньяну за прыніжэньне паўночнакарэйскага флёту ў лістападзе летась падчас перастрэлкі паміж паўночнакарэйскімі і паўднёвакарэйскімі караблямі. Сэул таксама цьвердзіць, што праз накручваньне сьпіралі напружанасьці Кім Чэн Ір імкнецца адцягнуць увагу сваіх землякоў ад цяжкай эканамічнай сытуацыі ў сваёй краіне, якая значна пагоршала пасьля прыпыненьня эканамічнай дапамогі з Паўднёвай Карэі ў 2008 годзе і ўвядзеньні санкцый ААН у 2009 годзе пасьля ядзерных выпрабаваньняў і запускаў балістычных ракетаў. Аб’яднаныя Нацыі наклалі эмбарга на гандаль зброяй Пхэньянам і ўвялі жорсткі кантроль за такімі зьдзелкамі, якія давалі Паўночнай Карэі вельмі істотны прыток наяўных грошай.

Інспэктары ААН аглядаюць тое, што Сэул лічыць абломкам паўночнакарэйскай тарпэды, што трапіла ў карвэт Cheonan

Гукаўзмацняльная апаратура на мяжы для трансьляцыі радыёпраграмаў на Паўночную Карэю

Вучэньні грамадзянскай абароны ў Сэуле: імітацыя газавай атакі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG