Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня дзень памяці Максіма Багдановіча


Магіла паэта Максіма Багдановіча ў Ялце

Магіла паэта Максіма Багдановіча ў Ялце

Сёньня ў Менску і ў Ялце ўшаноўваюць памяць беларускага паэта Максіма Багдановіча, які памёр 93 гады таму.

А 12-й гадзіне прайшло ўскладаньне кветак да помніка Максіма Багдановіча ў Менску, які знаходзіцца ля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра опэры і балета.

А 13.30 у менскім саборы сьвятых Пятра і Паўла адбудзецца памінальная служба.

У літаратурным музэі Багдановіча адбудзецца вечарына памяці паэта "У краіне сьветлай".

Маюць адбыцца таксама ўрачыстыя мерапрыемствы і на магіле Багдановіча ў Ялце. Штогод суполка беларусаў наведвае магілу беларускага песьняра.

Уладзімер Кудзінаў, былы палітвязень і бізнэсовец, які каля 10 год жыве ва Ўкраіне і падтрымлівае шчыльныя сувязі з суполкай беларусаў у Севастопалі, кажа, што магіла паэта – дагледжаная, ля яе – нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сьцяг.

"Не праходзіць і двух тыдняў, каб хтосьці не наведваў гэтую магілу. Увесь час сюды прыходзяць беларусы, якія па розных прычынах апынуліся ў Ялце. Таксама суполка беларусаў пэрыядычна арганізоўвае паездкі на магілу паэта. Людзі памятаюць пра Багдановіча", -- адзначыў Кудзінаў.



Ушанаваць памяць М. Багдановіча прыйшлі менскія сувораўцы


XS
SM
MD
LG