Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленку аштрафавалі на 140 тысяч рублёў


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве. Сяргей Каваленка быў затрыманы 6-га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.


С.Каваленка пэўны, што яго спрабавалі «ізаляваць» пад арыштам на час сьвяткаваньня Дня Перамогі, але зрабіць гэтага тым разам не ўдалося.

Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньне ў хуліганстве паклёпніцкім. Ён перакананы, што яго затрымалі знарок, каб былі падставы для арышту на час сьвяткаваньняў Дня Перамогі. Бо, на ягоную думку, міліцыянты хацелі “перастрахавацца” ад ягоных чарговых акцый зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG