Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі

ВОБЛАЧНА...


...і дажджліва. Тэмпэратура: 9 — 15 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Вызваляюць з турмы вязьня сумленьня Арцёма Дубскага. Ён быў асуджаны ў красавіку 2008 года за ўдзел у мірным мітынгу прадпрымальнікаў. Прызнаны вязьнем сумленьня аўтарытэтнымі міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі "Amnesty International" і "Human Rights Watch". Арцём Дубскі адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі №19, што знаходзіцца на Слаўгародзкай шашы.

Прэс-канфэрэнцыя па выніках місіі МВФ у Беларусь. Менск, Валадарскага, 6, пачатак а 10.00.

Дзень памяці Максіма Багдановіча ў Менску: 12.00 — ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, каля Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь);13.30 — памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла (г. Мінск, вул. Няміга, 4); 15.00 — падвядзенне вынікаў конкурса прэзентацый "Login: Максім" (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а); 16.30 — літаратурна-музычная вечарына "У краіне светлай…" (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а).


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Інавацыйны форум Эўразьвяз-Расея ў Лапэнранта ў Фінляндыі.

Сусьветны зьезд Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў у Кадысе ў Гішпаніі.

У Осла ў Нарвэгіі пачынаецца песенны конкурс "Эўрабачаньне 2010".


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1880 нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч (пам. 1943).

У 1917 памёр беларускі паэт Максім Багдановіч (нар. 1891).

У 1933 Дзяржаўны тэатар опэры і балету БССР паказаў свой першы спэктакаль – “Кармэн” Жоржа Бізэ.

У 1938 карныя савецкія органы прысудзілі да расстрэлу Палуту Бадунову, беларускую палітычную дзяячку. Бадунова была адной з стваральніцаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады і Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянэраў, уваходзіла ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, разам зь якой пераехала на эміграцыю ў Прагу. У 1925 Палута Бадунова, як і шмат іншых дзеячоў БНР, паверыла ў заклікі кіраўніцтва савецкай Беларусі вярнуцца на радзіму і пераехала ў БССР. Працавала настаўніцай у Гомелі. Аднак у 1937 яе арыштавалі, а ўвосені 1938 расстралялі ў Менску.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень філёляга.

Дзень Афрыкі.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Нашчадкі Радзівілаў вандруюць па былых уладаньнях".


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум.
Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,
Тонкаствольные сосны звіняць.
І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,
Не шасьцяць у палёх каласы
І аб чым шэпаціць галасок вецерка
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?"

Максім Багдановіч,1910.
XS
SM
MD
LG