Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы пра новы крэдыт МВФ адкладзеныя да восені


Крыс Джарвіс і Натальля Калядзіна
Крыс Джарвіс і Натальля Калядзіна

Міжнародны валютны фонд мае намер працягнуць перамовы з уладамі Беларусі аб магчымасьці рэалізацыі новай праграмы stand-by у пачатку восені гэтага года, паведаміў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс на брыфінгу, падводзячы вынікі працы місіі МВФ у Менску 12—25 траўня.


«Мы плянуем вярнуцца ў Менск на пачатку восені для працягу дыскусіяў. Мы дадзім новую ацэнку эканамічнай сытуацыі Беларусі і сумесна з уладамі ацэнку патрэбнасьці ў новай праграме. Калі беларускі ўрад і Нацбанк будуць зацікаўленыя ў новай праграме, то МВФ будзе гатовы прадставіць такую падтрымку і распачаць праграму, якая будзе ўключаць прадуманыя захады ў эканамічнай палітыцы», — сказаў спадар Джарвіс.

Спадар Джарвіс выказаў занепакоенасьць экспэртаў МВФ ростам крэдытнай запазычанасьці Беларусі і заявамі пра падвышэньне заробкаў да канца году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG