Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў зьехаў зь Беларусі?


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў

Днямі зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў пакінуў Беларусь і знаходзіцца на адпачынку ў Турэччыне, паведаміла "Інтэрфаксу" дыпляматычная крыніца ў Маскве.

Паводле яе словаў, Бакіеў знаходзіцца на курорце Белек. Пакуль невядома колькі часу зойме адпачынак Бакіева, і ці наогул ён вернецца ў Беларусь.

Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма. У аўторак амбасада Турэччыны ў Бішкеку заявіла, што Бакіева на тэрыторыі іх краіны няма.

Прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў "Свабодзе", што запыт на экстрадыцыю Курманбека Бакіева цяпер вывучаецца:

"Рашэньне па гэтым запыце будзе прынятае цягам месяца, калі не спатрэбіцца дадатковых экспэртыз".

У Беларусь Бакіеў прыляцеў 19 красавіка пасьля таго, як уцёк з Кіргізстану. Тут ён знаходзіцца пад пэрсанальнай абаронай А. Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG