Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку зноў судзяць за дробнае хуліганства


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Віцебскі актывіст быў затрыманы 6-га траўня. Яго затрымалі нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.

С.Каваленка пэўны, што яго спрабавалі «ізаляваць» пад арыштам на час сьвяткаваньня Дня Перамогі, але зрабіць гэтага тым разам не ўдалося.

Справу “хулігана” Сяргея Каваленкі а 9-й раніцы пачаў разьбіраць Чыгуначны раённы суд. Сюды актывіста прывозілі з ізалятару часовага ўтрыманьня яшчэ 7-га траўня, аднак падсудны запатрабаваў адваката, і працэс перанесьлі на сёньня.

Сяргей Каваленка лічыць абвінавачаньне ў хуліганстве паклёпніцкім. Ён перакананы, што яго затрымалі знарок, каб былі падставы для арышту на час сьвяткаваньняў Дня Перамогі. Бо, на ягоную думку, міліцыянты хацелі “перастрахавацца” ад ягоных чарговых акцый зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Сваё меркаваньне пра прэвентыўны характар затрыманьня актывіст пацьвярджае тым, што “на суткі” перад 9-м траўня яго ўсё ж адправілі. 8-га траўня ўвечары ён быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу ў бліжэйшай ад дому краме. Прычына затрыманьня была тая самая – нібыта актывіст брыдкасловіў у грамадзкім месцы.

Учора гэты інцыдэнт разьбіраў Першамайскі раённы суд, а сёньня мае вынесьці сваё рашэньне судзьдзя Чыгуначнага райсуду Уладзіслаў Шыкароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG