Лінкі ўнівэрсальнага доступу


У інтэрвію "Свабодзе" Дубскі заявіў, што ня лічыць сябе вінаватым. Праўда, прызнаўся, што "трошкі вінаваты" перад сваякамі. Хлопец паведаміў, што адпачне некалькі тыдняў, а пасьля вернецца да грамадзкай дзейнасьці.

Дубскі ўдакладніў, што хоча абараняць правы тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні, бо "ўмовы ўтрыманьня там жахлівыя".

У калёніі Арцём Дубскі схуднеў на 8 кіляграмаў.

Раніцай Дубскага ўпотай вывезьлі на чыгуначны вакзал Магілеву і там вызвалілі. Усе, хто меўся сустракаць хлопца ля брамы калёніі №19, дабіраліся да чыгуначнага вакзалу.


Сустрэча з маці

Зьміцер Дашкевіч прыехаў сустрэць паплечніка

"Я на волі!"



Цягам году Арцём адбываў пакараньне за парушэньне парадку адбыцьця папярэдняга пакараньня, атрыманага ў так званай "справе 14-ці".

Арцём Дубскі — адзін з асуджаных у так званай "справе 14-ці" за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. У красавіку 2008 году суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў Арцёма Дубскага, Андрэя Кіма, Міхася Пашкевіча, Міхаіла Крывава, Уладзімера Сяргеева, Антона Койпіша, Тацяну Цішкевіч, Алеся Стральцова, Аляксея Бондара і Аляксандара Чарнышова абмежаваньнем волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG