Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран паінфармаваў МАГАТЭ аб зьдзелцы па ядзерным абмене


Міжнародная арганізацыя па атамнай энэргетыцы пацьвердзіла, што Іран афіцыйна паінфармаваў яе аб сваёй зьдзелцы па абмене ядзернымі матэрыяламі са Стамбулам. Паводле гэтай дамовы Тэгеран мае накіроўваць больш за палову свайго нізкаўзбагачанага ўрану ў Турэччыну ўзамен на гатовае ядзернае паліва.

Паводле кампрамісу па іранскай ядзернай праграме, які прапаноўвала ААН, краіна мелася абменьваць уран на паліва з Францыяй і Расеяй. Зьдзелка з Турэччынай ня ўлічвае таксама патрабаваньня міжнароднай супольнасьці спыніць узбагачэньне ўрану ў краіне.

МАГАТЭ паабяцала перанакіраваць ліст у ЗША, Расею і Францыю. Вашынгтон раней выказаў скептычнае стаўленьне да гэтай зьдзелкі.
XS
SM
MD
LG