Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наркакартэлі атакуюць сталіцу Ямайкі


У Кінгстане паліцыя пры дапамозе вайсковых падразьдзяленьняў адбівае напады прыхільнікаў зьняволенага наркабарона. Загінула прынамсі чацьвёра чалавек, сярод іх двое паліцэйскіх, адзін вайсковец і адзін нападнік.

Прэзыдэнт краіны Брус Голдзінг абвясьціў у некаторых раёнах гораду надзвычайнае становішча. Напружаньне ў сталіцы Ямайкі пачалося пасьля таго, як Голдзінг паведаміў, што зьбіраецца распачаць працэдуру выдачы ў ЗША боса аднаго з наркакартэляў
Крыстафэра "Дудуса" Коўка. Амэрыканская паліцыя патрабуе яго выдачы паводле абвінавачаньняў у гандлі какаінам і зброяй.
XS
SM
MD
LG