Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тбілісі падзяляе падыходы Менску да "Усходняга партнэрства"


Пра гэта заявіў пад час прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Грузіі ў Беларусі Георгій Чхэідзэ.


Паводле амбасадара, гэта ў тым ліку тычыцца і пытаньня, хто будзе прадстаўляць Беларусь у Парлямэнцкай асамблеі “Эўранэст”. "Нашы пазыцыі падобныя і ніякіх разыходжаньняў у гэтым пляне няма”, --сказаў Георгі Чхэідзэ.

Паводле дыплямата, Грузія заяўляла аб сваёй пазыцыі на розных форумах, яна таксама падтрымлівала далучэньне Беларусі да “Усходняга партнэрства”.

Нагадаем, што Эўрапарлямэнт выступае за прадстаўніцтва апазыцыі ў “Эўранэсьце”. Тым часам афіцыйны Менск ня згодны нават на абмежаваную прысутнасьць апазыцыянэраў у беларускай дэлегацыі.
XS
SM
MD
LG