Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доўг Беларусі павялічыцца яшчэ на 1 мільярд даляраў


Нацыянальны банк
Нацыянальны банк

Урад Беларусі выпусьціць на 1 мільярд эўрабондаў. Гэта прадугледжана пастановай ўрада ад 20 траўня на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі ад 13 траўня 2010 году.


«Эўрабонды — гэта аблігацыі, гарантаваныя беларускім ўрадам, — патлумачыў «Свабодзе» эканаміст Леанід Злотнікаў. Паводле Леаніда Злотнікава, выпуск эўрабондаў фактычна ёсьць запазычаньнем грошай, за якія прыйдзецца разьліцца праз 5 гадоў: аддаць мільярд тым, хто купіць беларускія эўрабонды плюс працэнты. «Якія гэта будуць працэнты, дакладна невядома, гэта будзе вырашаць рынак. Мяркую, укладземся ў 6-10%», — сказаў Леанід Злотнікаў.

Паводле эканаміста, на 2010 год Беларусь запазычыла ужо болей за 22 мільярдаў даляраў — гэта 45% валавога нацыянальнага прадукту. Ці пагражае Беларусі банкруцтва, як нядаўна гэта было з Грэцыяй?

«На 13% ужо беларусы спажываюць болей, чым зарабляюць. Аб’ём запазычанасьці імкліва павялічваецца. Але самае небясьпечнае ня ў гэтым, бо шмат краінаў жыве зь вялікімі крэдытамі. Галоўнае, што мы гэтыя крэдыты бяром і праядаем, не ўкладаючы грошы ў рэфармаваньне эканомікі, у новыя тэхналёгіі, у інвэстыцыі, каб падвысіць канкурэнтаздольнасьць нашых тавараў. Мы іх праядаем, таму і ня будзе чым аддаваць», — мяркуе незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG