Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маналёг рэзыдэнта Драздоў.


Інародны паэт Сяргей Мікулевіч — на сайце «Нашай Нівы»

Я іду праз Дразды — правяраю пасты.
Яшчэ спяць і халопы, і Коля.
Не ўцярплю, як хлапчук, забягу у хляўчук:
Што за раніца без сырадою!

Каб стабільнасць была, каб свірэпка расла,
Каб жыла і квітнела краіна,
На ўвесь свой апарат я накінуў загад:
Гадаваць на падворку скаціну!

У Сідорскага ўчора калоў кабана
(У Сямашкі балон пазычалі)
Зваўся гэны кабан — Антыкрызісны План
Мо на ім яшчэ год і працягнем.

Гадаваў мой Макей для Еўропы курэй,
Толькі вырасціў дэкаратыўных.
А Наташа Пяткевіч вырошчвае змей
Для айчыннай патрэб медыцыны

Ліда у ЦВК дрэсіруе шпака,
Каб цягаў ёй са скрыні паперкі.
Ломаць, кажуць, гадуе дзіка ў КДК
І для страху бярэ на праверкі.

Пракаповіч у банку завёў хамяка.
Што ён толькі за шчокі піхае?
Зайцаў у Камітэце трымае ваўка —
Той сабак Куляшова ганяе.

Я дабрэю душой ля каровы сваёй…
Што б ні звягалі Дзіма і Вова,
Забяруць Белтрансгаз, і Азот, і Нафтан,
Застанецца нам з Колем карова!


Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы — што варта апублікаваць на сайце svaboda.org — cвабода не бывае чужой!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG