Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў у мінулую нядзелю па тэлефоне абмеркавалі магчымасьць стварэньня Мытнага саюзу ў рамках дзьвюх краін, без Беларусі.


"Дзьмітрый Мядзьведзеў і Нурсултан Назарбаеў асобна закранулі тэму Мытнага саюзу і ў гэтай сувязі -- магчымасьць сумесных дзеяньняў дзьвюх краін у мэтах хутчэйшага вырашэньня ўсіх пытаньняў фармаваньня МС", -- гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы Крамля.

На мінулым тыдні прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін паведаміў, што стварыць Мытны саюз да 1 ліпеня не атрымліваецца з прычыны супярэчнасьцяў паміж бакамі. З паведамленьняў расейскага газэты “Коммерсант” вынікае, што гэтыя супярэчнасьці маюць месца ў найбольшай ступені паміж Менскам і Масквой.

Газэта прыводзіць словы расейскага віцэ-прем’ера Ігара Шувалава, што “пакуль, можа быць, у такім выпадку Мытны саюз створаць Расея і Казахстан, а Беларусь далучыцца да яго, калі палічыць патрэбным”.
XS
SM
MD
LG