Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэнданцкі час у Тайляндзе падоўжаны на тыдзень


Камэнданцкі час у Бангкоку і 24 правінцыях Тайлянду, уведзены 19 траўня, падоўжаны яшчэ на 7 дзён. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Цэнтру НЗ палкоўнік Санса Кэакамнэ.

"Мы маем інфармацыю аб існаваньні групаў і некаторых асобаў, якія ўсё яшчэ маюць намер ствараць хаос у асобных раёнах", – заявіў Кэакамнэ.

Камэнданцкі час абмяжоўваецца 4 гадзінамі: з 00:00 да 04:00.
XS
SM
MD
LG