Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мэмарыяле "Вечны агонь", што ў бабруйскім пасёлку Яловікі, згарэлі вянкі. У выніку — пашкоджаная мэмарыяльная пліта.

Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацыяў не выключаюць, што вянкі наўмысна спалілі на полымі. Помнік, каля якога стаялі вянкі, ад "вечнага агню" знаходзіцца за пяць мэтраў, і ветрам іх наўрад ці магло занесьці на полымя, мяркуюць пажарныя.

Мэмарыял загіблым савецкім абаронцам Бабруйску ў Другой усясьветнай вайне знаходзіцца на гарадзкой ускраіне, непадалёк ад прадпрыемства "Белшына".
XS
SM
MD
LG