Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія памежнікі застануцца ў Абхазіі ды Паўднёвай Асэтыі


Расейскія памежнікі застануцца ў Паўднёвай Асэтыі ды Абхазіі да таго часу, пакуль у дачыненьні гэтых рэспублік будуць захоўвацца пагрозы з боку Грузіі, заявіў намесьнік кіраўніка памежнай службы ФСБ Расеі Мікалай Рыбалкін.

Па словах Рыбалкіна, памежнікі РФ маюць намер дапамагаць абхазскім ды паўднёваасэтынскім калегам да таго часу, пакуль гэта спатрэбіцца.

Пры гэтым Рыбалкін не ўдакладніў, да якога часу можа быць падоўжаная прысутнасьць расейскіх памежнікаў у Паўднёвай Асэтыі ды Абхазіі: "Я не магу назваць гэтую дату і, думаю, ніхто ня можа".

У красавіку Масква і Цхінвалі падпісалі дакумэнт аб новым статусе ваеннай базы на тэрыторыі Паўднёвай Асэтыі, паводле якога база перадаецца ў карыстаньне міністэрству абароны Расеі на 49 гадоў.
XS
SM
MD
LG