Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелыя ад ператрусаў патрабуюць тлумачэньняў


Сёньня магілёўскі дабрачынны фонд "Шчырасьць" ды грамадзкая ўстанова "Рух наперад" зьвярнуліся ў пракуратуру Ленінскага раёну Менску са скаргай на дзеяньні органаў крымінальнага перасьледу.

У сядзібах гэтых няўрадавых арганізацыяў 18 траўня былі праведзеныя ператрусы з канфіскацыяй друкаваных матэрыялаў, на якіх была эмблема кампаніі "Гавары праўду".

Скаржнікі называюць дзеяньні супрацоўнікаў сілавых структураў незаконнымі.

Ігар Каваленка
"Мне не патлумачылі, у чым канкрэтна мяне абвінавачваюць. Спачатку прапанавалі выдаць забароненыя для захаваньня рэчы, такія, як наркотыкі й зброя, а потым пачалі забіраць друкаваныя матэрыялы і любыя носьбіты інфармацыі. Пасьля канфіскацыі мяне паспрабавалі дапытаць, якое дачыненьне я маю да грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". Па характары пытаньняў я зразумеў, што знаходжуся ў статусе падазраванага. Я патрабую даць тлумачэньні, вынесьці пастанову аб спыненьні крымінальнага перасьледу супраць мяне, вярнуць канфіскаваныя рэчы і даць прававую ацэнку парушэньням супрацоўнікамі сілавых структураў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці", — зазначыў "Свабодзе" кіраўнік дабрачыннага фонду "Шчырасьць" Ігар Каваленка.

Акрамя друкаваных матэрыялаў, для праверкі наяўнасьці інфармацыі паклёпніцкага адносна дзяржавы характару супрацоўнікі сілавых структураў забралі сыстэмныя блёкі, а таксама статутную дакумэнтацыю арганізацыяў.

Скаргі дасланыя на імя пракурора Ленінскага раёну Менску Ігара Ўкраінца. Ён санкцыянаваў правядзеньне ператрусаў. Скаргу аналягічнага характару даслаў і валянтэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Алег Мяцеліца. У яго таксама 18 траўня правялі ператрус з канфіскацыяй друкаваных матэрыялаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG